Гродзенскія прадпрымальнікі ладзяць страйк

Як патлумачыў БелаПАН лідар РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, прадпрымальнікі выступаюць супраць увядзення тэхрэгламенту Мытнага саюза “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”, які павінен набыць моц 1 ліпеня 2013 года. Таксама іх не задавальняюць новыя патрабаванні наконт адрыўных талонаў, як у 1990-я гады. Рэч у тым, што ад сёння, 16 чэрвеня прадпрымальнікі павінны карыстацца адрыўнымі талонамі пры продажы тавара коштам болей за 100 тысяч рублёў — калі яны не маюць касавых апаратаў.



Шумчанка не выключае стыхійныя пратэсты прадпрымальнікаў па ўсіх рэгіёнах Беларусі.