Гродзенскія рабочыя пайшлі ў калгаснікі
У вымушаным адпачынку рабочыя наймаюцца "парабкамі" ў калгасы, піша газета "Вечерний Гродно". Супрацоўнікі ААТ "Белкард" і РУП "БелТАПАЗ", адпраўленыя ў неаплочваны адпачынак, уладкоўваюцца на часовыя сельскагаспадарчыя працы. Так яны спрабуюць падтрымаць сямейны бюджэт, захоўваючы за сабой месца на заводзе.
Па словах начальніка ўпраўлення занятасці і сацыяльнай абароны гарвыканкама Дзмітрыя Кулака, масавых скарачэнняў на заводах не адбылося. Колькасць беспрацоўных у горадзе ў параўнанні з пачаткам года павялічылася ў сярэднім на 200 чалавек і склала каля 2400 чалавек.
Праўда, колькасць вакансій паменшылася ўдвая, і зараз іх у горадзе 1330. Патрэбныя ў горадзе, па словах Дзмітрыя Кулака, вайскоўцы, кантрактнікі, супрацоўнікі ў гродзенскую турму. Запатрабаваныя інжынеры-будаўнікі, цеплатэхнікі, энергетыкі, прадаўцы і выхавацелі.