Грошы за дазвольны штамп вяртаць не будуць
Шанец ёсць толькі, калі вы аплацілі квіток, але не паспелі падаць на штамп у АВІР Учора прэзідэнт падпісаў указ, які адмяняе з 1 студзеня 2008 года
дазвольны штамп. Еўрарадыё высветліла, што грошы (35 тысяч рублёў)
АВІРы вяртаць не будуць тым, хто нават учора забраў свой пашпарт з
адзнакай. Вось што расказаў нам у інтэрв’ю супрацоўнік АВІРа
Партызанскага раёна.
Супрацоўнік: Калі ён паставіў штамп, дык ён жа ў яго стаіць у пашпарце штамп. А калі ён, напрыклад, аплаціў квітанцыі і не паспеў падаць на штамп, тады квітанцыі можна будзе вярнуць. Мы даем даведкі па вяртанні грошай.
Спазніліся і тыя, чый пашпарт зараз знаходзіцца на афармленні ў АВІРы: вярнуць яго назад без адзнакі проста немагчыма.
Супрацоўнік: Калі вы ўжо здалі нам дакументы, тады яны у нас засталіся, безумоўна. Таму што мы квітанцыі склейваем у тамы, і яны захоўваюцца ў нас — гэта значыць, іх адтуль ніяк не вырвеш: яны падшываюцца і нумеруюцца.
Кацярына Ярмалаева, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Больш падрабязна на гэтую тэму глядзі праз 2 гадзіны.