Група Кастусёва будзе збіраць подпісы ў 84 раёнах краіны
У Цэнтравыбаркам падаў заяву прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Паводле інфармацыі БелаПАН, кіраўніком яго групы стаў лідар партыі Аляксей Янукевіч. У склад ініцыятыўнай групы Кастусёва ўвайшло больш за 1300 чалавек. Па словах Янукевіча, усе зборшчыкі подпісаў будуць працаваць бясплатна, на валанцёрскіх асновах.
Янукевіч таксама паведаміў, што прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Кастусёва будуць збіраць подпісы ў 84 раёнах Беларусі.
Янукевіч таксама паведаміў, што прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Кастусёва будуць збіраць подпісы ў 84 раёнах Беларусі.