Грушынскі фестываль пакутуе ад прадпрымальнікаў

34-ты фестываль аўтарскай песні імя Валерыя Грушына усіць быць перанесены на іншае месца. Справа ў тым, што зямля, якая ўсе гады прымала бардаў з усёй постсавецкай прасторы, была аддадзеная ў доўгатэрміновую арэнду кампаніі «Мета». Паводле словаў прадстаўнікоў аргкамітэту фэсту, гэтая кампанія паставіла Клубу імя Валерыя Грушына, які валодае выключнымі правамі на правядзенне фестывалю, зусім «кабальныя ўмовы» і абвясціла сябе арганізатарам акцыі, хаця не мела на гэта ні маральных, ні юрыдычных правоў.

У такіх абставінах аргкамітэт быў вымушаны змяніць месца дыслакацыі мерапрыемства, але куды пераедзе фэст, нажаль, пакуль не вядома.

Фота: www.alabin.ru