Грузінская апазіцыя патрабуе датэрміновых выбараў
Леван Гачачыладзэ, сапернік Міхаіла Саакашвілі на прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі ў студзені гэтага года, заявіў, што апазіцыя павінна патрабаваць найхутчэйшага правядзення ў краіне датэрміновых выбараў, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на "Файнэншл Таймс".
Каха Кукава, генеральны сакратар апазіцыйнай кансерватыўнай партыі Грузіі, таксама выказаў крытыку ў адрас прэзідэнта ў сувязі з узброеным канфліктам у краіне. Ён заявіў, што Саакашвілі нясе асабістую адказнасць за пачатак вайны, якую Грузія ніколі не зможа выйграць.