Грузінскія вінаробы ідуць на рынкі ЗША і Беларусі
Грузінскія вытворцы віна шукаюць новыя рынкі збыту пасля ўвядзення расійскага эмбарга. Сярод іншых перспектыўных краінаў разглядаецца Беларусь.
Пэўны час асноўным спажыўцом грузінскага віна была Ўкраіна. Менавіта туды адпраўлялася 55% прадукцыі. Так, у 2008 годзе ўкраінцы купілі 6 млн 747 тыс. 668 бутэлек грузінскага віна, што на 10% больш, чым у 2007 годзе.
На 60% вырас экспарт віна ў Беларусь, на 51% — у Латвію. У папулярныя экспарцёры віна грузіны залічваюць таксама Польшчу, ЗША, Эстонію, Літву, Ізраіль і Нямеччыну.
Аднак ва ўмовах крызісу ўкраінцы сталі менш піць грузінскіх вінаў. Тым не менш вінаробы заяўляюць, што рэзерв існуе — гэта Беларусь, краіны Балтыі, Вялікабрытанія, Нямеччына і Злучаныя Штаты.
Цяпер Грузія рыхтуецца да правядзення кангрэса лазы і віна. 33-і міжнародны кангрэс адбудзецца ў чэрвені 2010 года.
"Busines-Грузия"