Грузія адмовілася ад удзелу ў "Еўрабачанні"
Грузінскі поп-гурт "Стэфане і 3G" прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў
"Еўрабачанні-2009" у знак пратэсту супраць рашэння Еўрапейскага
вяшчальнага саюза, які ўгледзеў парушэнні ў конкурснай песні калектыва.
Аб гэтым 11 сакавіка паведамляе AFP. 10 сакавіка арганізатары музычнага конкурсу запатрабавалі ад "Стэфане і 3G" да 16 сакавіка змяніць тэкст кампазіцыі "We Dont Wanna Put In", у якім можна ўгледзець намёк на прэм'ер-міністра Расіі Ўладзіміра Пуціна, або абраць іншую песню для выканання на "Еўрабачанні" у Маскве. У адваротным выпадку Еўрапейскі вяшчальны саюз прыстрашыў Грузіі дыскваліфікацыяй за парушэнне правіл конкурсу.
Самі "Стэфане і 3G" не хавалі, што ў іх песні ўтрымоўваецца антырасійскі пратэст, і раней ужо адмаўляліся змяніць тэкст песні "We Dont Wanna Put In". Зрэшты, зараз прадзюсар гурта Кахабер Цыскарыдзэ заявіў, што не бачыць у песні палітычнага падтэксту. Прадзюсар выказаў здагадку, што песня была забароненая ў выніку ціску Масквы.
Дзякуючы перамозе Дзімы Білана на леташнім конкурсе ў Белградзе "Еўрабачанне-2009" пройдзе ў Маскве. Конкурс афіцыйна адкрыецца 9 траўня. Паўфіналы пройдуць 12 і 14 траўня, а фінал адбудзецца 16 траўня ў спарткомплексе "Алімпійскі". Беларусь на конкурсе будзе прадстаўляць спявак Пётр Ялфімаў.
Фота: www.mixnews.lv