Грузія пачынае кампанію па пераносе зімовай Алімпіяды з Сочы

Грузія будзе пратэставаць супраць правядзення зімовай Алімпіяды-2014 у Сочы. У парламенце Грузіі распрацоўваюць адпаведны план дзеянняў. Дапамагаць Грузіі будзе ўрад Абхазіі ў выгнанні і чачэнская дыяспара, перадае championat.ru.

Дэпутат грузінскага парламенту Шота Малашхія нагадаў, што за гісторыю Алімпійскіх гульняў было шмат фактаў іх байкатавання. Але, на яго думку, усё ж сумнеўна, што ў гэтым выпадку атрымаецца дамагчыся байкоту. Прадстаўнік Грузіі кажа, што спадзяецца на падтрымку краін ЕС, якія выказваюць падтрымку Грузіі ды крытыкуюць палітыку Расіі ў адносінах да гэтай краіны.