Грузія падтрымала Эстонію

Парламент Грузіі падтрымаў перанос Бронзавага салдату ў Эстоніі.
У тэксце заявы гаворыцца, што гэта суверэннае права любой дзяржавы.


Дэутаты адзначаюць, што перанос помніка здзейснены з улікам усіх нормаў і павагі да загінулых.


Апроч таго, грузінскі парламент асудзіў блакаду эстонскай амбасады ў Маскве.


Нагадаем, пракрамлёўскія рухі цягам тыдня блакавалі працу дыппрадстаўніцтва.