Грузія занепакоеная становішчам ў дружалюбнай Беларусі

Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Грузіі Гіга Бакерыя сёння выказаў занепакоенасць абстаноўкай, якая склалася ў Беларусі. У сваёй заяве ён адзначыў, што Беларусь для Грузіі — "дружалюбная краіна”.  Зыходзячы з гэтага Бакерыя выказвае спадзеў, што "затрыманыя людзі, кандыдаты будуць вызваленыя".

Сакратар СНБ заявіў і пра важнасць працягу дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, Беларуссю і ЗША, паведамляе агенцтва Грузія Online.