Грыб: Ляўковічу выказаны недавер
Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) вынес недавер старшыні партыі Анатолю Ляўковічу. Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё Мячаслаў Грыб, пра гэтае рашэнне ўжо паінфармаваная пярвічная арганізацыя ў Брэсце, дзе Ляўковіч знаходзіцца на партыйным уліку. Пярвічка і павінна разглядзець пытанне наконт яго сяброўства ў партыі з улікам агучаных ЦК заяваў пра сістэматычныя парушэнні Статуту і праграмных дакументаў БСДП.