Грып сыдзе толькі ў сакавіку, у Мінску перахварэе кожны пяты
На грып у гэтым сезоне рызыкуе захварэць кожны пяты мінчук. Пра гэта БЕЛТА паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. Ад пачатку эпідэмічнага ўздыму на грып перахварэлі каля 5% гараджан. Для Мінску гэта 100 тысяч чалавек, канстатуе "Комсомольская правда в Беларуси".
Па словах спадарыні Фісенка, узровень захворвання на грып будзе высокім яшчэ 1-2 месяца наступнага года, пакуль не перахварэюць ад 10% да 20%, максімум 25% жыхароў сталіцы. Для параўнання: у два папярэднія сезоны на грып хварэлі ад 8% да 10% насельніцтва. А ярка выяўлены эпідэмічны пад'ём быў у 1989 годзе, калі ахвярамі гэтай хваробы сталі каля 20% мінчукоў.
Медыкі кажуць, што сёння ўзровень захворвання вярнуўся на перадэпідемічны. Аднак пакуль рэгіструецца перавышэнне парогавых узроўняў захворвання, што не дае падставаў для адмены супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Так, 23 лістапада па дапамогу да медыкаў звярнуліся 6 тыс. чалавек, з якіх больш за 1,2 тысяч пастаўлены дыягназ "грып". На гэтым тыдні прагназуецца, што штодня будзе рэгістравацца каля 5 тыс. зваротаў, з іх 1-1,5 тыс. з нагоды грыпу.