Грып у Беларусі рухаецца з захаду на ўсход
Больш за 72 тысячы выпадкаў захворвання на грып i вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi было зарэгістравана ў Беларусі за апошні тыдзень. Гэта на 36,5% больш, чым за папярэднi тыдзень. Пра гэта паведамляе Рэспублiканскі цэнтр гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя.
На пачатак гэтага тыдня грыпавалi ўжо шэсць гарадоў (Лiда, Гродна, Мiнск, Брэст, Барысаў, Жодзiна) i 12 раёнаў (Лiдскi, Гродзенскi, Свiслацкi, Ашмянскi, Бераставiцкi, Мастоўскi, Шчучынскi, Ваўкавыскi, Іўеўскi, Барысаўскi, Бялынiцкi i Брэсцкi). У сталiцы за адзiн тыдзень у медыцынскiя ўстановы звярнулiся больш за 30 тысяч хворых.
Грып зараз рухаецца з заходнiх рэгiёнаў нашай краiны на ўсход. У Еўропе, дарэчы, грыпуюць ужо 16 краiн, у тым лiку Лiтва, Польша, Румынiя, Балгарыя, Францыя, Iталiя. Самая высокая захваральнасць адзначана ў Венгрыi, Люксембургу, Партугалii, Славенii i Швейцарыi, інфармуе газета “Звязда”.