Грызлоў: Мытны саюз можа пашырыцца
Спікер Дзярждумы Расіі Барыс Грызлоў лічыць магчымым пашырэнне Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана. Пра гэта ён заявіў сёння, закрываючы апошняе паседжанне восеньскай сесіі 2010 года.
Грызлоў назваў Мытны саюз гістарычна апраўданым і выказаў меркаванне, што "ўжо ў бліжэйшай перспектыве" склад яго ўдзельнікаў можа пашырыцца.
Паводле яго словаў, парламентарыі трох краінаў працягваюць працаваць над развіццём прававой базы саюза, перадае РІА "Новости".