Guardian: Супярэчнасці Расіі і ЕС датычаць не мінуўшчыны, а сучаснасці
1 верасня — 70-годдзе з пачатку ІІ Сусветнай вайны. У Польшчы, у Гданьску, сустракаюцца кіраўнікі краін-удзельніцаў колішняе вайны, каб ушанаваць памяць загінулых у сутыкненні двух таталітарных рэжымаў. Толькі Расія адрозніваецца ад рэшты краінаў у ацэнцы тагачасных падзеяў. “Канфлікт, у які можа перарасці сустрэча еўрапейскіх лідэраў у Гданьску, — піша брытанская The Guardian, — не мае ніякага дачыненьня да мінулага. Канфлікт датычыць сучаснасці, і адным з яго галоўных пунктаў з'яўляюцца рэгулярныя заявы Расіі аб "прывілеяваных інтарэсах" што да постсавецкіх краінаў".
Як гаворыцца ў артыкуле, алею ў агонь дадаў Дзмітрый Мядзведзеў, які назваў "нахабнай хлуснёй" сцвярджэнне, што Сталін нясе адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны.
У аўторак на сустрэчы еўрапейскіх лідэраў у Гданьску Расію будзе рэпрэзэнтаваць "ваяўнічы" прэм'ер Уладзімір Пуцін, адзначае The Guardian. На думку газеты, прысутнасць Пуціна ў горадзе, непадалёк ад якога Гітлер пачаткаў захоп Польшчы, наўрад ці будзе спрыяць разрадцы "затоенай крыўды і варожасці".