"Гуд:мов" знялі першы эратычны кліп ва Украіне
Украінскі калектыў "Гуд:мов", лідэрам якога з'яўляецца экс-гітарыст "Океана Ельзи" Павал Гудзімаў, зняў эратычны відэаролік на песню "Баста". Усе тры хвіліны кліпа цягнецца няспынная сцэна кахання. У роліку
выкарыстаны не толькі эратычныя кадры, але і жывапіс вядомых сучасных
украінскіх мастакоў - Влады Ралко і Мікалая Мацэнкі.
Здымкі "Басты" праходзілі ў падольскім лофце, у Кіеве.
Рэжысёрам, аператарам і сцэнарыстам стаў Віта Бакін з Івана-Франкоўска, які перамог на конкурсе, абвешчаным Гудзімавым.
Мастаком-пастаноўшчыкам першага ўкраінскага эратычнага відэакліпа стаў сам Гудзімаў.
Музыка дадаў, што кліп "можа быць нават забаронены, таму гурт зманціраваў тры версіі роліка - для дзённага і вечаровага эфіраў, а таксама варыянт без цэнзуры".
Па словах франтмэна калектыву, "складаней за ўсё падчас здымак было знайсці мадэляў-акцёраў, якія маглі б займацца сэксам перад камерамі адкрыта і бессаромна. Але ў выніку пашанцавала, і "Баста" была знятая ўсяго за 10 гадзін".
Фота: www.newsmusic.ru