Гулак: Вал рэпрэсій — гэта сігнал Еўропе

"Я не бачу сэнсу ў тым, каб на нас, праваабаронцаў, маглі павесіць удзел у масавых акцыях", — заявіў Гулак "Нашай ніве". Аднак падобныя дзеянні, на яго думку, маюць на мэце дэстабілізаваць праваабарончую дзейнасць.

А ў шырокім сэнсе, мяркуе Гулак, вал рэпрэсій супраць прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці з'яўляецца сігналам Еўропе. Сігналам, які выключае ілюзіі з нагоды магчымасці дамовіцца з афіцыйным Мінскам.