Гульня "The SIMS" ператварыцца ў кіно

Кінакампанія 20th Century Fox набыла правы на экранізацыю вядомай камп’ютарнай гульні "The SIMS", якую выдае карпарацыя Electronic Arts. Як паведамляе Variety, з боку кінакампаніі сачыць за праектам будзе Стыў Эсбэл, сцэнаром будучай карціны займаецца Браян Лінч, які напісаў сюжэт фільма "Вельмі страшнае кіно-3". Дадам, што тэрміны працы над праектам пакуль не вызначаныя.

Нагадаю, што "The SIMS" з’явілася пяць год таму, і стала самай прадаваемай у гісторыі камп’ютарных гульняў. Яна прынесла сваім стваральнікам больш за 1,6 мільярда долараў.

Фота: scoobydoo.mysites.nl