Гульню World Of Warcraft збіраюцца экранізаваць

Стваральнік "Чалавека-павука", а таксама класікі жанру "хорар" Сэм Рэймі здыме фільм паводле сусветнавядомай кампутарнай гульні World Of Warcraft.  Як паведамляе рэсурс Gamespot.com, гэтая інфармацыя агучана ў сумеснай заяве прадстаўнікоў кампаніі Blizzard, кінастудыі Legendary Pictures і кінакампаніі Warner Bros.

Як падкрэсліў прэзідэнт Warner Bros. Джэф Робінаў (Jeff Robinov), "Warcraft вельмі добра падыходзіць да канцэпцыі стварэння забаўляльных фільмаў, якімі славіцца кампанія. Мы ўжо дамагліся неверагодных поспехаў з нашымі партнёрамі са студыі Legendary і лічым вялікім гонарам супрацоўніцтва з Сэмам у праекце, які чакаюць мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце".

Варта адзначыць, што ўпершыню пра экранізацыю падзей сусвету Warcraft было абвешчана яшчэ ў 2006 годзе. Называўся нават прыкладны бюджэт карціны — 100 мільёнаў долараў.

Нагадаем, што World of Warcraft з'яўляецца адной з найбуйных шматкарыстальніцкіх гульняў з платнай падпіскай. У ёй зарэгістравана звыш за 11,5 мільёнаў карыстальнікаў.

Фота: www.gamesoftw.ru