Guns N' Roses чарговы раз кінулі прыхільнікаў

Сусветна вядомы гурт Guns N' Roses працягвае здзеквацца над сваімі прыхільнікамі. Спачатку музыкі абяцалі выхад новага альбому, і на працягу 15 год рэліз, па розных прычынах, адкладаўся, а цяпер фанаты вымушаны пагаддзіцца з пераносам новага сусветнага турнэ каманды.

Нагадаю, што гастроль Guns N' Roses павінен быў пачацца ў сярэдзіне красавіка. Аднак ад выступаў у Японіі, з якіх павінен пачынацца тур, гурт вымушаны быў адмовіцца, бо басіст Томі Сцінсан пашкодзіў руку. Але гурт паспяшаўся супакоіць японскіх фэнаў і паабяцаў, што ўжо ў ліпені прыедуць да іх.

Па словах вінаватага ў здарэнні Сцінсана, ён «адчувае сабе проста жудасна. Музыкі цалкам адрэпетавалі ўсю праграму, нават даслалі ўсё неабходнае абсталяванне ў Японію», і тут ён паслізнуўся на лесвіцы і зваліўся на руку. Галоўнае што абыйшлося без пералому, але музыка вымушаны адмовіцца ад ігры на гітары, каб рука хутчэй прыйшла ў норму.

Дадам, што прамоутэр гастрольнага туру Guns N' Roses Пол Дэйнтры афіцыйна заявіў, што пераносяцца толькі японскія канцэрты - астатнія адбудуцца па распісанню. Праўда, невядома якім чынам музыкі паспеюць да паўднёваафрыканскіх прыхільнікаў. Ужо 24 красавіка ў музыкаў запланаваны канцэрт ў Йоханесбурге і выступ 1 траўня на фестывалі «My Coke Festival» у Кейптауне.

Фота www.yottamusic.com