Guns N' Roses можа вярнуцца да першага складу

Амерыканскі гурт Guns N' Roses, магчыма, у хуткім часе аб’яднаецца ў першапачатковым складзе. Пра гэта расказаў былы бубнач рок-калектыва Сцівен Адлер на сваёй афіцыйнай старонцы ў MySpace. 42-гадовы музыка заявіў, што «бачыўся з Экслам Роўзам (вакалістам і нязменным лідарам гурта) пасля аднаго з яго канцэртаў, і яны праразмаўлялі ў яго ў гасцініцы да 8 раніцы.

Як расказаў Адлер: "Гэта было цудоўна – зноў паразмаўляць з гэтай пачварынай. Было так прыемна, што нават мінулыя крыўды кудысьці зніклі".

Адлер таксама паведаміў, што цяперашнія маладыя ўдзельнікі Guns N' Roses сказалі яму, што ён “самы лепшы fucking drummer усіх часоў”, і спыталіся, ці не збіраецца той вяртацца ў гурт. На што раптоўна адрэагаваў Эксл, маўляў, “калі гэта адбудзецца, то трэба вяртаць і Слэша і Ізі Страдліна, і ўвогуле ўсіх астатніх”.

Я, напрыклад, упэўнены, што такі рэюніан быў бы самым крутым уз’яднаннем усіх часоў.

Фота — music.soyooz.net