Guns N'Roses далі самы доўгі канцэрт у сваёй гісторыі

Амерыканскі рок-гурт Guns N'Roses 19-га снежня адыграў самы доўгі канцэрт у сваёй гісторыі, паведамляе Blabbermouth.net. Як напісаў у сваім мікраблогу адзін з цяперашніх гітарыстаў калектыва Рон "Bumblefoot" Тэл, суботняе шоў Guns N'Roses у Токіа складалася з 42 песень і доўжылася тры гадзіны 37 хвілін.

На канцэрце, які адбыўся ў рамках азіяцкага туру ў падтрымку альбома "Chinese Democracy", Эксэль Роўз і яго музыкі выконвалі як уласныя творы, так і мноства кавер-версій; акрамя таго, у праграме канцэрту прысутнічалі сольныя імправізацыі ўдзельнікаў гурта і калектыўныя джэм-сэйшны.

Нагадаем, па завяршэнні азіяцкай часткі турнэ Guns N'Roses плануюць на пачатку 2010 года даць серыю канцэртаў у Канадзе і Паўднёвай Амерыцы.

Фота: www.antiquiet.com