Guns N'Roses нанялі новага гітарыста

Лідэр амерыканскага рок-гурта Guns N'Roses Аксэль Роўз запрасіў у калектыў новага гітарыста. Як паведамляецца на афіцыйным сайце Guns N'Roses, новым удзельнікам гурта стаў DJ Ashba (сапраўднае імя — Дарэн Джэй Ашба), вядомы па ўдзеле ў хард-рокавых праектах Sixx:A.M. і Beautiful Creatures. Акрамя таго, Ашба з'яўляецца сааўтарам і прадзюсарам апошняга альбома Motley Crue "Saints of Los Angeles".

У Guns N'Roses Ашба заменіць Робіна Фінка, які зараз выступае ў складзе Nine Inch Nails.

Запрашэнне DJ Ashba у гурт можа сведчыць аб хуткім канцэртным туры Guns N'Roses у падтрымку альбома "Chinese Democracy". Раней з'яўлялася інфармацыя, што калектыў адправіцца ў доўгія гастролі летам 2009 года, аднак яна дагэтуль афіцыйна не пацверджана.

Пасля распаду "залатога" складу Guns N'Roses і сыходу з гурта Слэша ў калектыве змянілася каля дзясятка гітарыстаў, уключаючы Гілбі Кларка, Бакетхэда, Рычарда Фортуса і Бамблфута.

Фота з сайта Guns N'Roses.