Гурэнка разбіў “Мэрсэдэс” Радзімава

Капітан піцерскага футбольнага клуба "Зеніт" Уладзіслаў Радзімаў у сваім блогу на sports.ru прыгадаў эпізод, які адбыўся, калі яны з капітанам зборнай Беларусі Сяргеем Гурэнка разам гулялі ў Іспаніі. "Я сабе купіў ML 320, джып "Мэрсэдэс", – піша расійскі футбаліст, – ён тады толькі выйшаў. Гэты "Мэрсэдэс" у выніку разбіў Сержык Гуренко: мы паехалі на дзень народзінаў у Сантандэр да Дзмітрыя Папова, Гурэнка быў за рулём. І на зваротным шляху ў дождж перавярнуліся.

Машына не падлягала аднаўленню, а незадоўга да таго, літаральна дні за тры, скончылася страхоўка. Я ведаў, што з'еду з Іспаніі, і не падоўжыў яе, каб не плаціць.

У рэшце рэштаў, я прадаў ацалелы рухавік за капейкі".


"Прессбол"