Гурт Blur абвясціў аб сваім уз'яднанні
Брытанская каманда Blur уз'яднаецца ў 2009 годзе, каб даць некалькі
жывых канцэртаў, паведамляе NME. Першы з іх адбудзецца ў лонданскім
Гайд-парку 3 ліпеня, а продаж квіткоў пачнецца ўжо ў гэтую пятніцу, 12
снежня. Свой апошні альбом, названы "Think Tank", легендарны брыт-поп гурт выпусціў ў 2003 годзе, аднак да таго часу з каманды ўжо сышоў гітарыст Грэм Коксан. Для канцэрту ў 2009 годзе гурт збярэцца ў арыгінальным складзе: Коксан і лідэр Blur Дэйман Албарн вырашылі пазабываць пра рознагалоссі. Таксама да іх далучацца басіст гурта Алекс Джэймс і бубнач Дэйв Раўнтры.
Гурт яшчэ не пацвердзіў даты сваіх наступных канцэртаў, аднак Дэйман Албарн ужо паабяцаў прыхільнікам, што шоў Blur пройдуць і ў іншых гарадах Вялікабрытаніі.
Паміж тым працягвае існаваць слых аб тым, што Blur стане хэдлайнерам знакамітага фэсту "Гластонбэры". Па звестках газеты Sun, гурт можа пацвердзіць свой удзел ужо ў хуткім часе. Раней паведамлялася, што нараўне з камандай Албарна хэдлайнерам фэсту можа стаць Брус Спрынгсцін.
Фота: www.mielofon.com