Гурт Chicago выдаў "страчаны" альбом праз 15 гадоў пасля запісу
Амерыканскі гурт Chicago упершыню выдаў свой легендарны альбом "Stone
of Sisyphus", запісаны яшчэ 15 гадоў таму, паведамляе CNN. Дыск выйшаў
17 чэрвеня на лейбле Rhino Records. Выхад дыска быў запланаваны на Warner Bros. Records яшчэ на 22 сакавіка 1994 года. Аднак тады лейбл застаўся незадаволены якасцю запісанага матэрыялу і паклаў дыск на паліцу, заявіўшы, што альбом не будзе выдадзены ніколі. Гэта прывяло да разрыву адносін паміж гуртом і гуказапісвальнай кампаніяй, аднак з тых часоў Chicago не спрабавалі выпусціць "Stone of Sisyphus".
Для прыхільнікаў "страчаны" альбом стаў сапраўднай легендай, падобна дыску "Smile" гурта The Beach Boys, які быў выдадзены Брайнам Уілсанам толькі праз 37 гадоў пасля запісу. Асобныя трэкі з "Stone of Sisyphus" перыядычна з'яўляліся ў інтэрнэце і на бутлегах гурта. Правы на альбом каманда змагла атрымаць толькі нядаўна падчас перамоваў з былой гуказапісвальнай кампаніяй аб ліцэнзаванні свайго каталога.
Гурт Chicago быў створаны ў Чыкага ў 1967 годзе. З тых часоў калектыў выпусціў 32 студыйныя альбомы, агульны тыраж якіх склаў больш за 22 мільёны копій. Пяць альбомаў гурта дасягалі вяршыні амерыканскага хіт-параду.
Фота: www.music.cn.zp.ua