Гурт DALI трапіў у фінал адбору на Еўрабачанне ад Польшчы
Беларускі гурт DALI трапіў у фінальную частку адбору на Еўрабачанне ад Польшчы. Фінал адбудзецца 14 лютага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў вакаліст гурта Віктар Рудэнка. Віктар Рудэнка: “14 лютага фінал… Ну а нашы шанцы ведае толькі сам Гасподзь Бог”.
Цікава, што ў польскай прэсе беларускі калектыў пазначаецца як гурт з Польшчы.
“У нас прадзюсер паляк. Паколькі ён падаваў заяву… Можна сказаць, што ў нашай камандзе ёсць адзін паляк”, - пракаментаваў Рудэнка.