Гурт Jane Air спыняе існаванне

Паводле паведамлення InterMedia, 1 красавіка яны апублікавалі афіцыйную заяву, у якой паведамляецца, што ўсе запланаваныя выступы гурта Jane Air адмененыя, у тым ліку і красавіцкі тур па гарадах Расіі, Украіны і Беларусі. Паводле словаў музыкаў, прычынай адмены канцэртаў стала «пераасэнсаванне жыцця аднаго з удзельнікаў калектыву». «Пасля нядоўгіх спрэчак гурт прадаў інструменты і на атрыманыя грошы адпраўляецца ў Тыбет, да вярхоўнага Далай-ламы па параду.

Калектыў прыносіць свае прабачэнні арганізатарам канцэртаў і прыхільнікам і спадзяецца на разуменне".

Для прыхільнікаў яны дадалі, што "гэта былі самыя выдатныя восем гадоў жыцця. Дзякуй! Будзьце шчаслівыя!»

Дадам толькі, што Jane Air абвясціў пра гэта 1 красавіка, а таму -- сур'ёзна ўспрымаць такую навіну ці не, я не ведаю.

Фота: pesenka.info