Гурт LЮK зваліўся ў люк

"А ў вас добрыя дарогі? - смяяліся ў слухаўку музыкі гурта LЮK, абмяркоўваючы тэхнічныя нюансы выканання райд'ра з мінскімі прамоўтэрамі. - А то ў нас учора такі выпадак быў..." 7 сакавіка гурт LЮK выступіць у Мінску ў клубе BRONX з сольным канцэртам. Калі вы яшчэ не вырашылі, як правесці перадсвяточную пятніцу - а менавіта пятніцу бліжэйшую, 7 сакавіка, - вы трапілі на пвільную сцежку, чытаючы гэтую навіну. Таму што 7 сакавіка ў Мінску пройдзе мерапрыемства, прапусціць якое - музычны грэх. У сталіцы Беларусі выступіць гурт LЮK - таленавітая папулярная ўкраінская лаўнж-рок каманда. Яны гуляюць настроямі і адгадваюць пачуцці. Азнаёміцца з музычным матэрыялам гурта можна тут.

У працэсе перамоваў праблем з забеспячэннем комбікамі і барабанамі, а таксама адмысловага святла не паўстала, а вось спадарожныя пытанні "люкаўскіх" музыкаў выдатна павесялілі арганізатараў.

- А ў вас добрыя дарогі? - смеючыся, удакладніў бас-гітарыст LЮK Валянцін. - А то мы ўчора ў Харкаве ў цэнтры горада праваліліся ў люк! Дарожнікі не паспелі паставіць папераджальны знак на рамонтным участку, а кіроўца нашага мікрааўтобуса, захоплены нечаканым коркам, не заўважыў дзірку на дарозе. Мы даўно так доўга не смяяліся! Прызнаюся, мы ад пачатку стварэння гурта марылі патрапіць у якую-небудзь авантуру з люкам, але не думалі, што гэта можа адбыцца так банальна!

Мінскія прамоўтэры ў адказ выступілі з прапановай перасоўвацца па Мінску пешшу - кватэра, дзе будуць жыць музыкі, і месца правядзення канцэрту знаходзяцца побач.

На гэтым жарты скончваюцца, а пачынаецца сур'ёзнае шоў - вялікі канцэрт LЮK у клубе BRONX (Машэрава, 17/1). Пачатак а 18-й. Даведкі і замова квіткоў - (029) 7604485, (029) 6400570. Кошт квіткоў для дзяўчат — 25.000, для хлапцоў — 30.000, VIP — 40.000 беларускіх рублёў.