Гурт “Технология” вырашыў дапісаць альбом
Гурт аднавіў працу над новым альбомам пасля больш, чым гадавой паўзы. “Дыск ляжаў на паліцы дзесьці паўтара года, і вось мы пачалі зноў над ім
працаваць, ― распавёў карэспандэнту InterMedia лідар гурта Раман
Рабцаў. – Пласцінку я планую скончыць у канцы лета, калі не паспею, то
напачатку восені. Я нават з-за яе не жадаю адпраўляцца ў адпачынак.
Вельмі не хочацца зацягваць з гэтым альбомам, як з папярэднім. Я лічу
гэты дыск дзіўным – там больш рока, а таксама танцавальныя песні, хоць
больш падыходзіць слова “запальныя”.
Назву кружэлкі і колькасць трэкаў музыка паведамляць адмовіўся, бо пабаяўся, маўляў, “калі раскажаш, то альбо наогул не атрымаецца, альбо ўсё зменіцца”.
Фота: www.tehnologia.info
Назву кружэлкі і колькасць трэкаў музыка паведамляць адмовіўся, бо пабаяўся, маўляў, “калі раскажаш, то альбо наогул не атрымаецца, альбо ўсё зменіцца”.
Фота: www.tehnologia.info