Гурт Velvet Revolver губляе музыкаў
Амаль адразу пасля анансаванага вяртання вакаліста Velvet Revolver Скота Вэйланда ў склад Stone Temple Pilots пра свай часовы сыход з праекту абвясціў і басіст калектыву Даф Маккагэн. Музыка збіраецца шчыльна заняцца сваім сайд-праектам Loaded, у якім
выступае ў якасці гітарыста і вакаліста.
Нагадаю, што зараз Loaded, у склад якога таксама ўваходзяць бубнач Джэф Рыдынг, басіст Джэф Роўз і гітарыст Майк Сквайрз, запісвае свой новы альбом.
Выхад кружэлкі чакаецца летам гэтага году. У падтрымку альбома музыкі плануюць адыграць буйны тур.
Застаецца толькі спадзявацца, што Velvet Revolver не распадаецца, а проста бярэ паўзу ў сваёй дзейнасці.
Тым больш, што і лідэр калектыву Слэш цвёрда паабяцаў прыхільнікам новы рэліз ад гурта ці ў канцы гэтага, ці ў пачатку наступнага года. Праўда, музыка спадзяваўся, што да працы над кружэлкай ён і яго калегі прыступяць адразу па завяршэнні бягучага турнэ ў падтрымку выдадзенага ў 2007-м «Libertad».
Дадам, што Скот Вэйланд і Даф Маккагэн пакінуць гурт у красавіку адразу пасля заканчэння турнэ.
Нагадаем, што ўз'яднанне Stone Temple Pilots запланавана на травень гэтага года. Музыкі маюць намер правесці «развітальнае» турнэ па гарадах ЗША, тым самым дапісаўшы апошні раздзел у сваёй гісторыі.
Фота: www.staralicious.com.au