Гурт The Verve не існуе і больш ніколі не ўз'яднаецца
Гэта пацвердзіў вакаліст калектыву Рычард Эшкрофт (Richard Ashcroft). Нагадаем, першыя чуткі пра чарговы распад каманды з'явіліся яшчэ летась,
пасля паведамлення, што Эшкрофт і яго калегі Нік Макэйб і Сайман Джонс
больш не маюць зносінаў адзін з адным.
Паводле словаў Эшкрофта, зараз ужо няма ніякай надзеі на тое, што гурт уз'яднаецца яшчэ калі-небудзь. “Я сапраўды не бачу прычыны, па якой The Verve – пасля хэдлайнерскіх сэтаў на Гластанбэры і Коачэле, пасля аншлагавага тура па Японіі – варта б было працягваць сваё існаванне, ― тлумачыць Рычард. – Мы выдалі альбом, які на 99% лепшы за ўсё, што прапануюць астатнія (гаворка пра выдадзены ў 2008-м годзе лонгплэй “Forth”). Самы час развітацца!”.
Нагадаем, што The Verve распадаліся і збіраліся зноў тройчы ў сваёй кар'еры – у 1995-м, 1999-м і 2007-м гадах. Паміж гэтым кожны з удзельнікаў займаўся сольнай працай.
Цяпер Рычард Эшкрофт раскручвае новы праект United Nations Of Sound, дэбютны альбом якога з'явіцца 19 ліпеня.
Фота: telegraph.co.uk