Гурт Yes адмяніў тур у гонар свайго 40-годдзя
Брытанскі прагрэсіў-рок гурт Yes адмяніў канцэртны тур у гонар свайго 40-годдзя, паведамляе Associated Press.
Прычынай адмены гастроляў стала хвароба лідэра калектыву Джона Андэрсана. Месяц таму 63-гадовы спявак перанёс моцны прыступ астмы. У сувязі з гэтым лекары парэкамендавалі музыку зрабіць перапынак у творчай дзейнасці як мінімум на паўгода, каб пазбегнуць непажаданых наступстваў.
У адмысловай заяве для прэсы Андэрсан прынёс прабачэнні ўсім прыхільнікам гурта, якія жадалі наведаць канцэрты летняга тура Yes, пад назвай "Close to the Edge and Back".
Гастролі калектыву па 26 гарадам Паўночнай Амерыкі павінны былі стартаваць 12 ліпеня выступам у Квебеку і скончыцца 22 жніўня ў Каліфорніі.
Акрамя Андэрсана ў туры павінны былі прыняць удзел гітарыст Стыў Хоў, басісты Крыс Скваер, бубнач Алан Уайт і клавішнік Олівер Уэйкман.
Фота: www.5-tv.ru