Гвэн Стэфані забараніла мужу выдаваць дуэт
Амерыканская спявачка Гвэн Стэфані не дала згоды на выданне кампазіцыі,
якую яна запісала ў дуэце з сваім мужам Гэвінам Росдэйлам. Паводле паведамлення Fox News (пераклад InterMedia), вакалістка гурта No Doubt сама прапанавала выкарыстоўваць яе голас у трэку Росдэйла «Some Days», які прапанавалася ўключыць у ягоны дыск «Wanderlust». Згодна са словамі артысткі, гэта было зроблена выключна дзеля забавы, а не дзеля таго, каб гэтая кампазіцыя была апублікаваная. «Было б здорава пачуць яе голас у маёй песні, - лічыць Гэвін. - Але яна не дазволіла ўключыць гэты трэк у мой альбом, бо лічыць, што пасля гэтага ў нас будзе шмат праблем, звязаных с умовамі яе кантракта».
Другі сольны альбом былога вакаліста брытанскай каманды Bush Гэвіна Росдэйла «Wanderlust» выйшаў у чэрвені.
Фота: www.desktop.kazansoft.ru
Другі сольны альбом былога вакаліста брытанскай каманды Bush Гэвіна Росдэйла «Wanderlust» выйшаў у чэрвені.
Фота: www.desktop.kazansoft.ru