Хацкевіч: Пра сваю адстаўку я пачуў па тэлевізары
Сёння стала вядома пра пераход галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ Ігара Крывушэнкі ў мінскае “Дынама”.
Нагадаем, барысаўскія футбалісты сёлета другі раз запар сталі чэмпіёнамі краіны, а вось мінскі клуб заняў толькі сёмае месца. Тое, што прэзідэнт “Дынама” Юры Чыж шукае новага трэнера, стала вядома даўно. Трэніраваць мінскі клуб прапаноўвалі Міраславу Рамашчанку, аднак ён адмовіўся. І вось зусім нечакана на чале “Дынама” стаў Ігар Крывушэнка.
Адстаўка Аляксандра Хацкевіча, цяпер ужо былога трэнера мінчукоў, для яго самога таксама стала поўнай нечаканасцю. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю Еўрарадыё. Хацкевіч адзначыў, што пра сваю адстаўку ён даведаўся з прэсы.
Аляксандр Хацкевіч: “Я ведаў, што гэта будзе, але думаў, што гэта адбудзецца крыху інакш… Але тут усё вырашаецца такім чынам… Я пакуль яшчэ нават не паспеў, як кажуць “Мужчыны не плачуць, мужчыны засмучаюцца”, дык я яшчэ не паспеў нават засмуціцца.
Цяпер у мяне ёсць жаданне сустрэцца з прэзідэнтам клуба і пагаварыць пра далейшае. Ніякіх прапаноў мне пакуль не паступала. Кантракт футбаліста ў мяне заканчваецца 31 студзеня”.
Як паведаміў Еўрарадыё гендырэктар БАТЭ Міхаіл Хлус, цяпер каманду ўзначаліць Віктар Ганчарэнка, які дагэтуль быў намеснікам Ігара Крывушэнкі.
Міхаіл Хлус: “Я мяркую, што ён надоўга застанецца на пасадзе галоўнага трэнера. У нас у клубе не прынята мяняць трэнераў як пальчаткі”.