Хадановіч: Іллюзія свабоды ў несвабоднай прасторы
У межах праграмы “Мая Тэрыторыя” беларускі
пісьменнік Андрэй Хадановіч разважае пра беларускі сегмент Жывога Журналу і пра
супярэчлівыя рэаліі віртуальных узаемаадносін. Прапаную вам тэкставую версію
нашай з Андрэем размовы. Ты
актыўны карыстальнік ЖЖ, цябе чытаюць твае прыхільнікі, а часам і раптоўныя людзі. Скажы, ці дапамагае табе
твой прыватны блог фарміраваць вобраз твайго універсальнага чытача?
Ваў! У мяне няма нейкага універсальнага слухача, якога б я ўяўляў сабе заўсёды. Зразумела, што калі раптам кандэнсуецца лірыка і “любоўных сопляў” становіцца больш, мне прыемна ўяўляць маладую слухачку, сэрца якой хацелася б заваяваць. А калі ты хочаш зрабіць нешта крыклівае, часам правакатыўнае-хуліганскае, ты сабе ўяўляеш чалавека вельмі-вельмі далёкага ад паэзіі, якога раптам хацелася б “прабіць” і зачапіць за жывое. Можа б, ён адрэагаваў упершыню ў жыцці на словы, якія ты менавіта так саставіў разам. Розныя бываюць адчуванні, якія, дарэчы, вельмі лёгка зараз правяраюцца ў ЖЖ. Я вешаю вершык у сваім прыватным блогу і прыкладна ведаю, хто як зрэагуе. Зразумела, што, павесіўшы сваю аголеную фотку, дзяўчыне значна лягчэй разлічваць на вялікую колькасць каментароў, чым, вывесіўшы філасофскі трактат, скажам, філосафу. А вершыкі дзесьці пасярэдзіне паміж філасофскім трактатам і аголенай фоткаю. Але тым не менш часам адзін вось такі рафінаваны камент адраснага чытача , ён дастойнейшы за сотню каментароў, якія ты атрымаеш на нейкі папсовы прыём.
Калі ўжо гаворка пайшла пра аголеные фотаздымкі, распавядзі, што адбывалася ў тваім жыцці пасля таго, як нехта з тваіх сяброў падвесіў ў ЖЖ тваю голую фотку з нейкай там літаратурнай тусоўкі?
Я не думаў, што нарвуся на такое пытанне, калі какетнічаў. Наперад не буду! (Усміхаецца.) Я сустрэўся з сітуацыяй неканвертабельнасці пэўных рэчаў у нас на радзіме і нават у блізкім замежжы. Вось усе мы, здаецца, браты-славяне, але вось ступень свабоды і разняволенасці ў кожнай з гэтых краін вельмі розная. Тое, што ў парадку рэчаў ужо ў бліжэйшых нам украінцаў, у Кіеве, чамусьці шакуе і абурае людзей у таксама вялікім еўрапейскім горадзе – Мінску. Чаму такое магчыма? Невядома.
Але бліжэй да гісторыі…
Так. Я прыехаў у Кіеў на міжнародны паэтычны фестываль, дзе былі прадстаўнікі самых розных краін. Што граху таіць, была выпітая пэўная колькасць алкаголю (усміхаецца) якая, зразумела, цяжка карэлюе з саракаградуснай неміласэрнай спёкай. Я агаліўся. У пэўным моманце мы плылі на параходзе па шырокім Дняпры, да сярэдзіны якога не кожная птушка даляціць. Я недаацаніў крышачку сваёй вядомасці ва Украіне, бо, калі я падплываў назад, з’едлівы шэпт: “Хадановіч голы плавае! Хадановіч голы плавае!” – далятаў ужо адтуль, а выскачыўшы, я сутыкнуўся не проста з аматарамі, якія фоткаюць на свой мабільнік, а з прафесійнай фатаграфіняй часопіса ШО, ахвяраў якой я і паў (усміхаецца). Далей у мяне ўжо ніхто не пытаўся. Не таму, што нахабныя, а таму, што ва Украіне кожны мой калега шмат бы даў за тое, каб такі яго здымак надрукавалі на вокладцы часопіса “Кніжнік Рэв’ю”. Часопіс “Кніжнік Рэв’ю” ў наступным месяцы зачынілі. Ці не таму, што яны друкавалі мой здымак без маёй згоды? (Усміхаецца.) Больш за тое, мой калега, жж-шнік, тысячнік, вырашыў, што зробіць для мяне вялікую паслугу, калі вывесіць у сваім ЖЖ мой такі фотаздымачак пад рубрыкай “Гэтага дзядзьку я ведаю”. Шкадую, што я заўважыў гэта толькі праз некалькі гадзін. Далей я крышачку абурыўся, падумаўшы пра тое, што акрамя паэзіі я займаюся яшчэ процьмай спраў у вольны ад паэзіі час. Напрыклад, выкладаю ва універсітэце. Калі студэнткі і студэнты універсітэта як асобы паўналетняга ўзросту мусяць гэта неяк спакойна перажываць, то я як выкладчык ліцэю, 14-15-гадовай аўдыторыі, ужо апынаюся ў крышачку іншай сітуацыі і ўжо нясу лёгкую адказнасць за перажыванне маіх аголеных больш ці менш прывабных вобразаў. Таму досыць хуценька я папрасіў свайго сябра гэты мой фотаздымачак прыбраць, гэта прыбралося, але нагадаю, што сябра быў тысячнікам, а Хадановіч як тэма чамусьці часам выклікае да сябе цікавасць. Таму ўсе, хто хацеў сабе скапіяваць гэты здымак, скапіявалі, і пазней знаёмыя доўгі час паддражнівалі, беручы ў якасці аватары, напрыклад, галаву ад здымка. Але здымак быў такі папулярны, што і галавы было дастаткова для пазнавання ўсяго астатняга.
Ці далучылася да цябе процьма фрэндаў пасля публікацыі аголенага Хадановіча?
Напраўду — не вельмі каб, але зразумела, што на той момант ніводзін мой вершаваны тэкст не атрымаў такую колькасць водгукаў, як фотка, якая там выскачыла (смяецца).
Увогуле, як сур’ёзна ты ўспрымаеш ЖЖ: колькасць каментаў, важнасць віртуаліці “тысячнік”?..
У прынцыпе, кожны літаратар пражывае кавалак свайго жыцця не ў рэальным свеце. Зразумела, што можна жыць жыццё тут і цяпер, кожны дзень, кожную гадзіну, кожную секунду. Але процьма людзей замест гэтага чамусьці АПІСВАЮЦЬ чужое жыццё, а яшчэ процьма людзей замест таго, каб жыць сваё жыццё, ЧЫТАЮЦЬ пра чужое жыццё, глядзяць пра чужое жыццё і гэтак далей. У гэтым сэнсе ЖЖ таксама з такіх вось копій, якія ствараюць некалькі вельмі прыемных і спакуслівых іллюзій. Вось чыста беларуская фішка – ілюзія свабоды ў несвабоднай прасторы. Ты можаш больш сабе дазволіць!
Ого, якая дакладная характарыстыка беларускага сегменту ЖЖ!
Так. ЖЖ у беларускіх умовах ператвараецца ў такі сабе партызанскі сурагат неіснуючых таблоідаў, неіснуючых тоўстых часопісаў, больш за тое: атрымаць адразу камент — гэта ілюзія жывых кантактаў, жывой камунікацыі.
Другая ілюзія — што ты не самотны ў гэтым жыцці, у якім кожны самотны па азначэнні ўсё-ткі, і чым далей — тым больш чалавек становіцца самотным. Часам ЖЖ стварае іллюзію, што ты не адзін і напраўду, у пэўным сэнсе не адзін, калі забыць на хвілінку, што ты замест таго, каб хадзіць па вуліцы, кантактаваць з жывымі людзьмі, абдымацца, цалавацца і ня ведаю што яшчэ (тут кожны падумаў пра нешта сваё), усё-ткі ляпаеш па клавішах, вешаеш карцінкі, сядзіш каля манітора, псуеш сабе суставы на пальцах, асанку, вочы, спартыўную форму, і ўсё гэта — седзячы каля экрана. Мне падаецца, што жывое жыццё і віртуальнае жыццё павінны адно аднаго здаровым чынам ураўнаважваць. Трэба, відаць, хутка стамляцца ад аднаго і ўцякаць у іншае. Таму не адкрыю ніякіх ісцін: нішто не заменіць, як казаў адзін цудоўны французскі пісьменнік і лётчык, нішто не заменіць раскошы чалавечага сумоўя. Давайце часцей сумоўнічаць наяве, у рэале, часцей зазіраць адно адному ў вочы, а не толькі праз манітор.