Хакеіст Аляксей Калюжны пералічыць 25 млн рублёў мінскай школе "Юнацтва"
25 мільёнаў рублёў атрымаюць выхаванцы мінскай хакейнай школы "Юнацтва". Гэта вынік перамогі зборнай Беларусі над камандай Казахстана (5:2) у стартавым паядынку 74-га чэмпіянату свету. Грошы школе пералічыць аўтар пераможнай шайбы Аляксей Калюжны. Ён сам пачынаў свой спартовы шлях у гэтай установе, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, з ініцыятывы Прэзідэнцкага спартовага клуба за кожную перамогу зборнай Беларусі, а таксама за кожны "сухі" матч на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне адна з хакейных школ краіны будзе атрымліваць 25 млн рублёў. Сертыфікаты на гэту суму будуць уручацца аўтарам пераможных шайбаў беларускай каманды і галкіперам, якія згулялі "на нуль". Гэтыя хакеісты атрымаюць права выбару, у якую з дзіцяча-юнацкіх хакейных школ краіны накіраваць сродкі.
Наступныя матчы папярэдняй стадыі чэмпіянату беларуская дружына згуляе ў Кёльне з камандамі Славакіі (11 траўня) і Расіі (13 траўня).