Хакеіст Андрэй Мезін вярнуўся ў Мінск
Варатар хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Мезін прыбыў у Мінск. Але, адзначае БЕЛТА, ён пакуль не вырашыў, ці будзе гуляць за Беларусь у чэмпіянаце свету, які пройдзе 7-23 траўня ў Нямеччыне. Па словах настаўніка зборнай Беларусі Эдуарда Занкаўца, Мезін сёння правёў перамовы з кіраўніцтвам мінскага "Дынама" і да заўтра папрасіў час на роздум.
Калі ён вырашыць удзельнічаць у чэмпіянаце свету, то ўжо 27 красавіка ён далучыцца да трэніровачнага лагера зборнай Беларусі. А зранку 28 красавіка зборная адправіцца на два таварыскія матчы ў Рыгу з нацыянальнай камандай Латвіі. Спарынгі запланаваныя на 29-30 красавіка.
Нагадаем, што Мезін пакінуў зборную пасля канфлікту з кіраўніцтвам мінскага "Дынама". Там яму прапанавалі вырашыць пытанне з кантрактам на наступны сезон пасля чэмпіянату свету. Хакеіст спадзяецца вырашыць пытанне з працаўладкаваннем яшчэ да пачатку першынства планеты і не выключае змены клубнай прапіскі. Кіраўніцтва ж мінскага клуба, паводле нейафіцыйных звестак, зрабіла прапанову галкіперу піцерскага СКА амерыканцу Роберту Эшу.