Хакеіст Сяргей Касціцын можа перайсці ў омскі "Авангард"

Калі "Манрэаль" не выкліча ў бліжэйшыя два тыдні беларускага форварда з Амерыканскай хакейнай лігі, то Сяргей Касціцын прыме адну з трох прапановаў з Кантынентальнай хакейнай лігі. Адным з галоўных прэтэндэнтаў на Касціцына з'яўляецца омскі "Авангард", які ўжо зрабіў выгадную прапанову гульцу.

Варта адзначыць, што агент беларуса Дон Міхан на матчы супраць "Атланты" сустракаўся з генеральным мэнэджэрам "Манрэаля" Бобам Гейні, перадае "Спорт Беларусь"