Хакеіст Сяргей Касціцын вяртаецца ў фарм-клуб "Манрэаля"
22-гадовы беларускі нападнік "Манрэаля" Сяргей Касціцын пасля гутаркі з генеральным мэнэджарам клуба Бобам Гейні пагадзіўся працягнуць выступ у "Гамільтане", каб вярнуцца ў НХЛ. Як нагадвае "Спорт Беларусь", раней хакеіст быў дыскваліфікаваны сваім клубам за тое, што самавольна пакінуў размяшчэнне клуба "Канадыенс" у Амерыканскай хакейнай лізе. Касціцын-малодшы паставіў клубу ўльтыматум, заявіўшы, што калі яго не вернуць у склад "Манрэаля", то ён з'едзе ў КХЛ. Гейні ўдалося пераканаць хакеіста вярнуцца ў "Гамільтан" і заслужыць месца ў складзе сваёй гульнёй.
Пры гэтым Гейні заявіў, што не абяцаў Касціцыну абмяняць яго ў іншую каманду, як казаў сам хакеіст. Па словах мэнэджара, абмен беларускага нападніка не выключаны, як і яго вяртанне ў склад "Манрэаля", але спачатку ён павінен давесці сваё жаданне гуляць.
Нагадаем, што гэта ўжо другі выпадак, калі Сяргей Касціцын спачатку адмаўляецца гуляць у АХЛ, а затым знаходзіць агульную мову з генеральным мэнэджарам "Манрэаля".