Хакеіста Сяргея Касціцына прааперавалі
Нападаючы "Манрэаля" і зборнай Беларусі Сяргей Касціцын на пачатку тыдня перанёс артраскапічную аперацыю на плячы. Менавіта з-за гэтага пашкоджання форвард прапусціў фінал сезону і не прыехаў у зборную для ўдзелу ў чэмпіянаце свету. Падчас кароткай аперацыі лекары прачысцілі сустаў, адпампавалі з яго ўсю вадкасць.
Па прагнозах дактароў, перайсці да паўнавартасных заняткаў малодшы з братоў Касціцыных зможа ўжо праз тыдзень-паўтара, інфармуе "Прессбол".
Па прагнозах дактароў, перайсці да паўнавартасных заняткаў малодшы з братоў Касціцыных зможа ўжо праз тыдзень-паўтара, інфармуе "Прессбол".