Хакеісты Беларусі абыгралі каманду Швейцарыі – 2:1
У канадскім Вінніпэгу завяршыўся таварыскі матч нацыянальных зборных Беларусі і Швейцарыі. Нашая каманда перамагла з лікам 2:1. Некаторыя нашыя абаронцы ў гэтым матчы выходзілі ў нападзе. А Аляксей Калюжны з-за не дастаўленай авіякампаніяй экіпіроўкі змушаны быў глядзець хакей з трыбуны.
Першы перыяд прайшоў з невялікай перавагай швейцарцаў, якія адкрылі лік на 9-й хвіліне. У пачатку другога перыяду наша каманда выраўнавала гульню і нават захапіла ініцыятыву, вынікам чаго стала шайба, закінутая ў большасці Аляксандрам Макрыцкім на 27-й хвіліне. Асноўны час сустрэчы так і завяршылася ўнічыю – 1:1. А перамогу нашай камандзе за 4 секунды да канца авертайма прынёс Алег Антоненка.
Другі таварыскі матч супраць швейцарцаў беларусы правядуць у ноч з чацвярга на пятніцу па мінскім часе, паведамляе прэс-служба ФХРБ.