Хакеісты Беларусі прайгралі камандзе Славакіі
Зборная Беларусі ў другім паядынку папярэдняга этапу чэмпіянату свету па хакеі саступіла 11 траўня камандзе Славакіі - 2:4. Як нагадвае БЕЛТА, настаўнікам славакаў з'яўляецца былы рулявы мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі Глен Хэнлан. Турнірнае становішча ў групе А (пасля другога тура): Расія - 6 ачкоў (розніца шайбаў 7-2), Славакія - 3 (5-5), Беларусь - 3 (7-6), Казахстан - 0 (3-9).
Расія гарантавала сабе выхад у другі этап чэмпіянату свету. Зборная Беларусі завершыць папярэдні этап 13 траўня матчам з расіянамі, а славакі згуляюць з Казахстанам.
Расія гарантавала сабе выхад у другі этап чэмпіянату свету. Зборная Беларусі завершыць папярэдні этап 13 траўня матчам з расіянамі, а славакі згуляюць з Казахстанам.