Хакеісты "Гомеля" абыгралі расійскую "Северсталь"
Бронзавыя прызёры адкрытага чэмпіянату Беларусі хакеісты "Гомеля" на трэніровачным зборы ў фінскім Паюлахці абыгралі расійскую "Северсталь" з Чарапаўца. Як нагадвае БЕЛТА, расійская каманда выступае ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. "Гомель" атрымаў перамогу з лікам 4:3. Падчас сустрэчы гамельчукі саступалі з лікам 1:3, але змаглі вырваць перамогу.
Падчас збору ў Фінляндыі, які працягнецца да 12 жніўня, "Гомель" плануе правесці некалькі спарынгаў з расійскімі камандамі. Наступны паядынак павінен адбыцца 4 жніўня з адным з лідэраў мінулага чэмпіянату КХЛ санкт-пецярбургскім клубам СКА.