Хакеісты мінскага "Дынама" арганізавалі сваю латарэю

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымаюць грошы ад новай імгненнай латарэі "Супербонус". Яе заснаваў Мінскі аблвыканкам, паведамляе прэс-служба клуба. Усе грошы ад латарэі пойдуць на фінансавую падтрымку клуба "Дынама-Мінск", а таксама ва ўстановы фізкультуры і спорту Міншчыны.

Арганізатары кажуць, што выйграць у латарэю можна ад 6 тысяч да 300 мільёнаў рублёў.