Хакеісты мінскага "Дынама" выбылі з плей-оф КХЛ

Серыя праводзілася да чатырох перамог адной з каманд. Першыя гульні прайшлі ў Яраслаўлі 23 і 24 лютага (7:4 на карысць "Лакаматыва" і 4:1 на карысць "Дынама"), дзве наступныя — 26 і 27 лютага ў Мінску ("Дынама" выйграла 4:1 і прайграла 2:4). У пятай гульні 1 сакавіка ў Яраслаўлі "Лакаматыў" перамог у авертайме (2:1), у шостай 3 сакавіка ў Мінску мацнейшымі былі дынамаўцы (5:3).

Па выніках рэгулярнага чэмпіянату "Лакаматыў" заняў першае месца ў Заходняй канферэнцыі, "Дынама" — восьмае, паведамляе БелаПАН.