Хакер, які пашкодзіў сайт МУС Беларусі, аказаўся агентам
Хакера, які некалькі дзён таму ўзламаў сайт МУС Беларусі, знайшлі праваахоўнікі. Ім аказаўся 25-гадовы жыхар Гродна.
Нагадаем, хакерская атака адбылася ў канцы лютага. У выніку, выгляд сайта быў зменены, на ім з'явілася хакерская рэклама. Цікава, што і сам зламыснік аказаўся рэкламным агентам. Цяпер супраць яго распачатая крымінальная справа, следчыя высвятляюць, з якой мэтай гродзенец атакаваў сайт МУС.
Як адзначае "Ежедневник", хлопцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.