Хакерам-грамадзянам Беларусі ў ЗША выставілі абвінавачванне

Абвінавачванні 37 падазроным у крадзяжы больш за 3 млн долараў з банкаўскіх рахункаў амерыканскіх грамадзянаў выставіла ў ЗША Федэральная пракуратура. Яны будуць разглядацца ў межах 21 крымінальнай справы.
РІА Новости паведамляе, што сярод арыштаваных ФБР большасць прыехалі ў ЗША па студэнцкіх візах. Акрамя 25 расіян, па справе праходзяць грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Казахстана.

Першы тэлеканал
адзначае, што хакеры з дапамогай траянскага віруса "Зеўс" счытвалі коды доступу карыстальнікаў да электронных рахункаў і пераводзілі грошы на свае. Кліенты брытанскіх банкаў страцілі больш, чым амерыканцы, — 9,5 мільёна долараў.