Хакеры атакавалі сайт кампаніі “Гавары праўду”?

Cёння ноччу перастаў працаваць сайт кампаніі “Гавары праўду”. Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар кампаніі Юлія Рымашэўская, прычыны, па якіх не працуе старонка, пакуль не высветленыя. Рымашэўская: “Цяжка пакуль што дакладна назваць прычыну, але можна дакладна сказаць, што апошнія тры дні ў нас па ўсіх форумах, па сайце ішлі ботаўскія атакі”.

Рымашэўская адзначыла, што аб прычынах можна будзе дакладна казаць, калі праблема будзе вырашана. А пакуль актывісты кампаніі “сышлі” ў ЖЖ